Конкурс «Цішоткі вольных беларусаў"

31.10.2009

У межах конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” прапануецца даць адказ на пытанне «Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі?" у форме малюнка (дызайнэрскага прынта) для майкі (цішоткі).


Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by арганізатары прымаюць
варыянты малюнкаў (прынтаў), якія далей, магчыма, знойдуць увасабленне
на цішотках беларусаў.


Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароджаньні за першае, другое і
трэцяе месца.


Усе конкурсныя работы будуць змешчаныя на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by, таксама плануецца правядзенне выставы ў галерыі мастацтваў "Ў". Усе ўдзельнікі конкурсу па распрацоўцы малюнкаў пасьля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Патрабаванні да работ:

o кожны малюнак павінен быць пазначаны наступным чынам: Імя і прозвішча Назва Размяшчэнне (Перад ці Спіна);

o разам з малюнкам АБАВЯЗКОВА пазначце імя, прозвішча, узрост, паштовы адрас для перасылкі цішоткі, e-mail, тэлефон.


Тэхнічныя патрабаванні да прынтаў:

o вектарная графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў Corel Draw 12 (*.cdr), Adobe Illustrator 12 CE (*.ai), FreeHand 10 (*.eps), версіі дадаткаў могуць быць і ранейшымі;

o растравая графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў (*.tif), Adobe Photoshop (*.psd);

o толькі ў выключных выпадках прымаюцца працы ў іншых фарматах: (*.png), (*.gif), (*.jpeg);

o макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі павінен адпавядаць памеру для далейшага друку на цішотцы).


Паводле рассылкі belngo.info