02.11.2009
Школьныя канікулы падоўжылі да 6 лістапада.
У сувязі з ростам вострых рэспіраторных захворванняў учора было аб’яўлена аб працягу на тыдзень канікулаў для школьнікаў Мінска. Да Мінска можа далучыцца Маладзечна, Жлобін, Бабруйск і некаторыя гарады Брэстчыны. Аб гэтым заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае БЕЛТА. «Гэтыя рашэнні носяць лакальны характар, мы будзем прымаць іх для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання эпідэмічных працэсаў сярод насельніцтва», – сказала яна. Валянціна Качан адзначыла, што медустановы рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі да 30%. Хварэюць у асноўным дзеці.
Паводле tut.by