Праграма студэнцкага абмену UGRAD

21.11.2009

Праграма абмену для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў (UGRAD) з'яўляецца праграмаю Бюро па справах адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ды адмініструецца Радай міжнародных навуковых даследаванняў і абменаў (IREX). Праграма дае магчымасць студэнтам першых, другіх і трэціх курсаў з Беларусі навучацца на працягу акадэмічнага году ва універсітэтах альбо двухгадовых ці чатырохгадовых каледжах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца шляхам адкрытага конкурсу.


Студэнты, якія на час падачы дакументаў на конкурс з'яўляюцца першакурснікамі, будуць пражываць у амерыканскай сям'і альбо студэнцкім інтэрнаце і будуць навучацца ў двухгадовым каледжы. Студэнты, якія на час падання дакументаў навучаюцца на другім ці трэцім курсах, будуць жыць у студэнцкім інтэрнаце і навучацца ў чатырохгадовым каледжы ці універсітэце.


Спецыяльнасьці:


Антрапалогія, бізнэс, бухгалтарскі ўлік, геалогія, эканоміка, журналістыка і СМІ, інжынерыя, камп'ютэрныя дысцыпліны, крымінальнае права, менеджмент атэльнай і рэстараннай гаспадаркі, менеджмент аховы навакольнага асяроддзя, метадалогія адукацыі, міжнародныя зносіны, паліталогія, права, псіхалогія, сельская гаспадарка, сацыялогія, фізіка, хімія ды іншыя.


Патрабаванні да ўдзельнікаў ды крытэры адбору апісаныя ў аплікацыйнай форме.


Дакуманты на ўдзел у праграме можна падаць анлайн.


Апошні тэрмін падачы анкет: 7 снежня 2009 году да 17.00.


Паводле рассылкі belngo.info