Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» (РГА «БЕЛАЮ») у рамках праграмы мерапрыемстваў, прысвечаных
20-годдзю арганізацыі, запрашае прыняць удзел у круглым стале «Накірункі развіцця праграм нефармальнага навучання ў моладзевых летніках».
Круглы стол адбудзецца ў г. Мінску 8 снежня 2009 году (аўторак) з 15.00 да 17.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Еўропа».
Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных цэнтраў пазашкольнага навучання і выхавання, якія праводзяць летнія лагеры для дзяцей і моладзі з кампанентам нефармальнага навучання.
У першай частцы круглага стала ўдзельнікам будзе прадстаўлена магчымасць сцісла прадставіць кампанент нефармальнага навучання ў праведзеных летніках, што дапаможа прысутным азнаёміцца з разнастайнасцю падыходаў і зместу нефармальнага навучання пры працы з дзецьмі і моладдзю. РГА «БЕЛАЮ» прадставіць свой досвед у рэалізацыі праектаў «Міжнародны летні універсітэт клубаў ЮНЭСКА», «Летняя Акадэмія клубаў ЮНЭСКА» і «Замкі Беларусі".
У другой частцы круглага стала будзе арганізаваная праца ў малых групах і праведзеная заключная дыскусія пра змест праграм нефармальнага навучання ў летніх моладзевых лагерах і накірунках развіцця такіх праграм пры працы з дзецьмі і моладдзю. Чакаецца, што па выніках мерапрыемства будуць выпрацаваныя рэкамендацыі для спецыялістаў па ўдасканаленні падыходаў да арганізацыі нефармальнага навучання ў летніх моладзевых лагерах.
Для ўдзелу ў працы круглага стала трэба не пазней за сераду 2 снежня 2009 году падаць пісьмовую заяўку ў адвольнай форме па факсе: (017) 237 87 91 ці па электроннай пошце dmitrius@belau.info. У заяўцы просім вас пазначыцб наступную інфармацыю: П.І.І.п.б. удзельніка, назва арганізацыі і пасада, кантактны тэлефон і электронны адрас, тэму дакладу для прэзентацыі.
Па пытаннях, злучаных з круглым сталом просім вас звяртацца да куратара мерапрыемства Віталя Нікановічу па тэлефоне (029) 869 39 21 ці па электроннай пошце: vnikanovich@gmail.com.
Круглы стол па нефармальнай адукацыі
23.11.2009