27.11.2009
Мінская гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце «Дыялог», які прадугледжвае сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі, фалькларыстамі ды мовазнаўцамі. Таксама ў межах праекту працуе дыскусійны клкб, дзе абмяркоўваюцца розныя актуальныя праблемы, у тым ліку пытанні гісторыка-культурнай спадчыны.
Усе мерапрыемствы праводзяцца кожны аўторак у 19.00 у сталічным офісе ТБМ па вул. Румянцава, 13.
Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах у межах праекта «Дыялог» чытайце на сайце Таварыства беларускай мовы tbm.org
Паводле рассылкі belngo.info