Адукацыйныя візіты ў Польшчу

27.11.2009

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі наведаць Польшчу з адукацыйным візітам.


Удзельнікам будзе прадстаўленая магчымасць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.


Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў у Польшчы, уключна з пражываннем, харчаваннем ды навучаннем, а таксама аплатай праезду і садзеяннем у атрыманні візаў. Веданне польскай мовы не з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў праграме.


Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць форму, якая знаходзіцца на сайце http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html і даслаць яе на эл. адрас nabor2010@studytours.pl. На гэты ж адрас звяртайцеся па дадатковую інфармацыю.


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2009 году.

Паводле рассылкі belngo.info