У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі.
«Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, самавыяўленне, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках», — адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.
На сайце змешчаныя народныя казкі «Аб каралевічу-чараўніку», «Бык і ваўкі», «Каваль і аднавокае гора», «Сынок з кулачок» і іншыя. Іх можна паслухаць альбо пачытаць. Спецыяльна для бацькоў разам з тэкстам казкі яшчэ падаюцца парады наконт правільнага чытання, а таксама каментары і тлумачальны слоўнік.
У асобным раздзеле размешчана кніжка-размалёўка. Яе можна спампаваць і раздрукаваць. У якасці гульняў дзіцёнку прапаноўваецца сабраць пазл.
Паводле Нашай Нівы
Сайт «Народныя казкі для дзетак»
01.12.2009