Праграма «Еўрапейцы за мір»

02.12.2009

Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацоўніцтва маміж школамі альбо пазашкольнымі ўстановамі з Германіі і Усходняй Еўропы, якія жадаюць рэалізаваць сумесны праект. Правядзенне праектаў плануецца з ліпеня 2010 па ліпень 2011 гг.


Тэмай праектаў мусяць стаць парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў дадзены момант, і тое, як і што кожны паасобку можа зрабіць для абароны правоў чалавека. Праекты мусяць акрэсліць канкрэтныя парушэнні правоў чалавека і паказаць, хто і якія арганізацыі дапамагаюць змагацца з гэтым. Удзельнікамі праектаў могуць быць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 21 году.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2010 году.


Дакументы для падачы заявак і падрабязная інфармацыя аб праграме знаходзяцца на сайце: www.europeans-for-peace.de/index.php/ru/home/news



Паводле рассылкі belngo.info