Выстава і майстар-клас «Коміксы для ўстойлівага развіцця»
4 снежня 2009 году ў 17.00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Раў (прасп. газеты «Праўда», 11) адкрылася выстава «Коміксы для ўстойлівага развіцця». Выстава арганізавана экалагічным таварыствам «Зялёная сетка» пры падтрымцы Кардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» МДЭУ ім. А.Д. Сахарова, Global Action Plan (GAP-international) і Swedish Institute (SI) і з'яўляецца часткай праграмы па распаўсюдзе дзеянняў для ўстойлівага ладу жыцця ў рамках Дэкады ААН па Адукацыі для ўстойлівага развіцця.
На выставе прадстаўленыя коміксы, створаныя дзецьмі і дарослымі на майстар-класах пад кіраўніцтвам швецкага мастака Эсб'ерна Ёрсатэра.
Выставу можна будзе наведаць да 7 снежня.
На майстар-клас «Коміксы для ўстойлівага развіцця» запрашаюцца ўсё, хто займаецца распаўсюдам ідэй устойлівага развіцця (выкладчыкі, студэнты, экалагічныя актывісты) і жадае папоўніць сваю творчую скарбонку сучаснай і папулярнай ва ўсім свеце тэхнікай стварэння коміксаў.
Тэма майстар-класа: «Змена клімату».
У праграме:
– магчымасці выкарыстання коміксаў у педагогіцы Адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, у сацыяльных і экалагічных праектах;
– уводзіны ў тэорыю і практыку стварэння коміксаў: распрацоўка сцэнара, стварэнне персанажа, тэхнікі малявання, стварэнне вокладкі для коміксаў, падрыхтоўка коміксаў для друку ў часопісе;
– стварэнне ўласнага коміксу па тэме «Змена клімату».
Для ўдзелу ў семінары просім выслаць заяўку з указаннем Ф.І.І.п.б, арганізацыі, кантактных тэлефонаў на адрас: esd.bel@gmail.com.
Выстава і майстар-клас «Коміксы для ўстойлівага развіцця»
04.12.2009