09.12.2009
У межах праграмы «Investing in People» Еўрасаюз абвяшчае конкурс «Распрацоўка методык тэхнічнай і прафесійнай адукацыі ды паслуг у нефармальнай эканоміцы».
Мэтай праграмы з'яўляецца палягчэнне людзям усіх узростаў (уключна з дзецьмі) доступу да адукацыі з мэтай падвышэння ўзроўню ведаў і фармавання навыкаў, якія пашыраюць магчымасці працаўладкавання і стымулююць актыўнасць насельніцтва.
Дакументы для афармлення заявак глядзіце на сайце, https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1259685792660&do=publi.detPUB&searchtype=QS&ord
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 студзеня 2010 году.
Паводле рассылкі belngo.info



