Конкурс эсэ па правах чалавека

16.12.2009

10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека.


Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.


Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com


Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году.


Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org


Паводле рассылкі belngo.info