ГДА “Гродзенскі дзіцячы хопіс” абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах “Валанцёр – чалавек добрай волі”.
Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага.
Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матэвацыю для таго, каб быць валанцёрам.
Нашы зантякі пабудаваныя па прынцыпе тэорыя + практыка. Мы раскажам вам пра развіццё валанцёрства ў Беларусі і свеце, пазнёмім з дзейнасцю хоспіса, навучым камунікаваць правільна, арганізуем сустрэчы з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі.
У вас ёсць рэальная магчымасць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна насамрэч, стаць больш упэўненым у сабе, знайсці новых сяброў, завесці патрэбныя кантакты і палепшыць CV.
Рабіць дабро – натуральная патрэба чалавека. Развівацца, самаўдасканальвацца і не стаяць на месцы – задачы прагрэсіўнага чалавека.
ТЫ ЦІКАВЫ ДЛЯ НАС!
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету* кандыдата, у якой павінны змяшчацца наступныя звесткі:
– Прозвішча, імя
– Дата нараджэння
– Месца навучання, працы
– Што ты ведаеш пра валанцёрства? Ці маеш досвед быць валанцёрам?
– Твая матэвацыя – Чаму ты хочаш удзельнічаць у нашых трэнінгах?
*Увага! Апошнія анкеты прымаюцца за 5 дзён да пачатку новага семінара.
Кантакты:
e-mail: pallpom@gmail.com
skype: gushtyn
тэл. +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life)
Адар’я Гуштын, PR-мэнэджар ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”
Праект для валанцёраў у Гродне
19.01.2010