22.01.2010
Кампазітар і педагог сталічнай школы № 17 Ганна Кароткіна запрашае калегаў і вучняў на канцэрт арганнай музыкі. 26 студзеня ў вялікай залі філармоніі сярод іншых прагучаць і яе творы: «Малітва» з сюіты «Фрэскі, Францыск» з сюіты «Францыск Скарына»," Грунвальд" для аргана і бубнаў (прэм'ера), «Маналогі душы» на вершы Марка Шагала для чытальніка, аргана, сапрана і бубнаў.
Ганна Іванаўна Короткина — кампазітар, член Беларускага Саюза кампазітараў, член Міжнароднай асацыяцыі «Мастацтва і адукацыя XX стагоддзя» выкладчыца гімназіі № 17 г. Менска. Яна ініцыятака і арганізатарка дзіцячага конкурсу сучаснай музыкі «Новыя гукі свету», які адкрыў для краіны таленты маладых кампазітараў і выканаўцаў.