Аляксандр КАЗУЛІН: «Радзькоў прапаноўвае рабіць тое, што ўжо практычна было зроблена, а потым пры яго ўдзеле і загублена»
"Будаваць сістэму вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх прынцыпах немагчыма без фармавання сярэдняй адукацыі. У свой час праграмы 12-гадовай школы распрацоўваліся менавіта пад бакалаўрыят, яны як бы падмацоўвалі магчымасць атрымання якаснай вышэйшай адукацыі за чатыры гады. Бо 11-я і 12-я класы, як планавалася, павінны былі быць профільнымі, меркавалася, што ў іх застануцца толькі тыя вучні, якія вырашылі рыхтавацца да паступлення ў ВНУ. Але сярэдняя школа разбурана, вывучэнне замежных моў зведзена да мінімуму...
Паўтаруся, што ўсё гэта адбывалася тады, калі міністэрствам адукацыі кіраваў Аляксандр Радзькоў. Сёння ён заяўляе аб тым, што мы гатовыя падпісаць Балонскую дэкларацыю. Як можна ставіцца да гэтых заяў? Пытанне рытарычнае..."
Чытайце інтэрв'ю з былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным у газеце Народная Воля.
Інтэрв'ю з Аляксандрам Казуліным
15.02.2010