Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010
Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей.
Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481
Праграма малых грантаў амбасады ЗША-2010
04.03.2010