Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы

11.03.2010

Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.


Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.


У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.


Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.


Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.


Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.


Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .

Паводле рассылкі belngo.info