Міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь для дзяцей»

23.03.2010

Міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь для дзяцей»


Міжнародная канферэнцыя па прадухіленні гвалту над дзецмі і грэбаванні іх правамі і патрэбамі «Развіццё сістэмы абароны дзяцей ад гвалту: нацыянальны і міжнародны досвед» адбудзецца ў Мінску 22–23 красавіка 2010 году. Яна стане першай з серыі штогадовых канферэнцыяў «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Разуменне».


Мэтай канферэнцыі з'яўляецца падвышэнне якасці дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту і эксплуатацыі. Падчас канферэнцыі ў беларускіх спецыялістаў будзе магчымасць абмяняцца прафесійным досведам з замежнымі экспертамі.


Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якія працуюць у галіне абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.


Каб прыняць удзел, неабходна накіраваць заяўку ў вольнай форме на эл. адрас: office@ponimanie.org з пазнакай «канферэнцыя». У заяўку неабходна ўключыць інфармацыю аб кандыдаце, месцы працы ды пасадзе, тэме выступу.


Тэзісы выступаў трэба даслаць да 17.00 2 красавіка 2010 году.


Больш падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі ды ўмовы рэгістрацыі глядзіце па спасылцы: http://www.ponimanie.org/index.php?subaction=showfull&id=1259058947&archive=&start_from=&ucat=&page=news


З пытаннямі звяртайцеся да старшыні праўленьня МГА «Разуменне» Андрэя Маханько па тэл./факсе: +375 17 259 48 83, маб.: +375 29 761 12 01 альбо праз эл. пошту: office@ponimanie.org

Паводле рассылкі belngo.info