Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.
Тэмамі могуць быць:
– Выяўленне і абмеркаванне невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя
– Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна
– Вусная гісторыя і яе элементы ў адукацыйным працэсе (асвятленне падзеяў праз лёсы людзей)
– Дыялог і пераемнасць пакаленняў
– Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”
– Метадычныя матэрыялы па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.
Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.
Мэтавыя групы:
– дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп
– спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).
Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.
Крытэры адбору:
– рэгіянальны альбо мясцовы характар ідэі (перавага аддаецца аддаленым раёнам альбо вёскам)
– актуальнасць і навізна тэмы. У тым ліку яе актуальнасць для мясцовай супольнасці.
– зацікаўленасць заяўніка, наяўнасць партнёра і гатоўнасць удзельнічаць у рэалізацыі ідэі ўласнымі рэсурсамі.
– магчымасць распаўсюду вынікаў праекта
– арыгінальнасць ідэі і крэатыўны падыход да яе ўвасаблення.
Агульныя выдаткі на рэалізацыю ідэі не павінны перавышаць 800 еўра.
Магчымыя артыкулы выдаткаў:
– выдаткі на любыя віды друкаваных работ, у тым ліку і паслугі друкарні
– расходныя матэрыялы і канцтавары
– ганарары выкладчыкаў, лектараў, трэнераў, а таксама паслугі іншых экспертаў
– распрацоўка праграм, дыдактызацыя матэрыялаў
– выраб фотаздымкаў, аўдыё- і відэапрадукцыі
– іншыя выдаткі, неабходныя для рэалізацыі праекта (акрамя ўтрыманьня офісу, набыцця абсталявання і аплаты персанала).
Працяг праекта – 3–6 месяцаў уключна з перыядам падрыхтоўкі і напісання справаздачы.
Для ўдзелу ў спаборы неабходна звярнуцца на эл.адрас info@dvv-international.by, каб атрымаць і запоўніць заяўку-прапанову.
Будзе адабрана 10 лепшых заявак.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка.
Пра вынікі конкурсу будзе вядома пасля 15 мая.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: 8 017 207 98 35.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”
26.03.2010