Праграма падрыхтоўкі медыятараў
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.
Медыяцыя лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.
У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.
Праграма будзе рэалізоўвацца на працягу году (красавік 2010 – травень 2011) і складаецца з наступных частак:
– Базавы трэнінг для мультыплікатараў па навучанні тэхналогіі медыяцыі і стварэнні праектаў цэнтраў медыяцыі (у тым ліку ў школах і іншых адукацыйных установах). У працэсе навучання ўдзельнікі мусяць засвоіць тэхнікі медыяцыі і ўмець выкарыстоўваць атрыманыя навыкі пасярэдніцтва ў вырашэнні канфліктаў.
Мэта базавага трэнінга – атрыманне псіхалагічных ведаў, механізмаў паводзінаў у перамоўным працэсе паміж канфліктуючымі бакамі, навучанне медыятыўным тэхнікам і адпрацоўка навыкаў правядзення медыяцыі, абмеркаванне пытанняў, звязаных з умовамі арганізацыі і функцыянавання цэнтраў медыяцыі.
– Рэалізацыя праектаў па стварэнні і функцыянаванні пілотных цэнтраў медыяцыі пры тэхнічнай і метадычнай падтрымцы групы экспертаў ГА”Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ”.
– Рэгулярныя сустрэчы мультыплікатараў з мэтай умацавання супольнасці медыятараў і павышэння эфектыўнасці навучання. З боку экспертна-трэнерскай каманды – супервізія і інфармацыйна-метадычная падтрымка.
– Правядзенне школы-семінара па развіцці канцэпцыі цэнтраў медыяцыі, выпрацоўка стратэгіі далейшага супрацоўніцтва экспертнай групы і мультыплікатараў (верасень-кастрычнік 2010).
– Выданне навучальна-метадычнага дапаможніка па медыяцыі на базе вэб-пляцоўкі ГА “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ”
– Прэзентацыя досведу праграмы для шырокага кола і прадстаўленне навучальна-метадычнага дапаможніка па медыяцыі (красавік-май 2011).
Навучанне бясплатнае, выдаткі на праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў у Мінску арганізатары не аплочваюць.
Базавы трэнінг адбудзецца 23–25 красавіка.
Заяўку на ўдзел накіроўвайце на эл.адрас center_post@tut.by
Апошні тэрмін – да 10 красавіка.
Пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе паведамлена да 15 красавіка.
Падрабязнасці – тут
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Праграма падрыхтоўкі медыятараў
26.03.2010