Конкурс ілюстрацый для паэтычных твораў нямецкіх, польскіх, беларускіх і ізраільскіх аўтараў
МЭТА КОНКУРСА:
Прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да беларускай, ізральскай, нямецкай і польскай літаратуры і мастацтва, падтрымка маладых талантаў.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Работы будуць ацэньвацца па дзвюх намінацыях: 12–15 гадоў і 16–20 гадоў.
Удзельнікам конкурса прапаноўваецца зрабіць ілюстрацыі да наступных твораў беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў: Рыгор Барадулін «Павуцінне» і «Падманка», Ян Бжэхва «Клей» і «На Гарызонцкіх выспах», Аўраам Шлёнскі «Вярблюд Гамліэль» і «Я і Талі ў Дагарынагаміі», а таксама да двух вершаў з народнай нямецкай паэзіі «Блытаніна» і «Пра краіну Шларафландыю». Тэксты твораў прыкладаюцца.
Адзін ўдзельнік можа ілюстраваць не больш за 4 творы па свайму выбару. Сумарная колькасць прац ад аднаго ўдзельніка – не больш за 10.
НАМІНАЦЫІ КОНКУРСА
• графіка (малюнак, друкаваная графіка, камп'ютэрная графіка і г.д.)
• фатаграфія (у тым ліку фотаграфіка, фотакалаж)
ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА:
31 сакавіка – 31 кастрычніка 2010 года
АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСА:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі інстытут ў Мінску, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Яўрэйскае культурнае таварыства «Эмуна»
АЦЭНКА РАБОТ ЖУРЫ:
4 – 5 лістапада 2010
ПРЫЗЫ:
• Работы-прызёры (гран-пры, адно першае, два другія і тры трэція месцы ў кожнай намінацыі і кожнай узроставай групе), а таксама найбольш цікавыя конкурсныя працы будуць выстаўлены ў адным з выставачных залаў Мінска напрыканцы лістапада 2010 года.
• Прызы ад арганізатараў конкурса за найбольш удалае афармленне твора нацыянальнага аўтара
• Дыпломы і прэміі ад арганізатараў конкурса
ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ:
Дасланыя на конкурс працы мусяць змяшчаць наступную інфармацыю:
• прозвішча, імя, імя па бацьку;
• дата нараджэння;
• месца вучобы;
• дамашні адрас, кантактны тэлэфон,
• адрас электроннай пошты (калі ёсць);
• указанне намінацыі;
• назва ілюстраванага твора;
• назва работы і тэхніка выканання
Намінацыя «Фатаграфія»
• Фотаадбіткі: памер не менш за 20х30 см
• Працы на электронным носьбіце (дыск, флэш) ці дасланыя па электроннай пошце: раздзяленне не менш за 72 пікселі/дзюйм (600х800 пікселяў для гарызантальных работ і 800х600 пікселяў для вертыкальных работ), памер файла не больш за 1 Мб, фармат – JPEG
Намінацыя «Графіка»
• Дапускаюцца як арыгіналы, так і фатаграфіі з арыгінала памерам не менш за 20х30 см і сканы з арыгінала на электронным носьбіце (дыск, флэш) ці дасланыя па электроннай пошце: вырашэнне не менш за 72 пікселі/дзюйм (600х800 пікселяў для гарызантальных работ і 800х600 пікселяў для вертыкальных работ), памер файла не больш за 1 Мб, фармат – JPEG
ДАДАТКОВЫЯ ЎМОВЫ:
Конкурсныя работы падаюцца па адрасу:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Аддзел культурных праграм, вул. Веры Харужай, 25/3; 220123 Мінск
асабіста па працоўных днях з 10 да 20 гадзін ці дасылаюцца па пошце па гэтаму ж адрасу з паметкай «Конкурс»,
ці па e-mail: prog@minsk.goethe.org з паметкай лацінскімі літарамі «konkurs».
Удзельнік конкурса, які падае работу, павінен быць яе аўтарам. Удзельнік нясе поўную адказнасць за забеспячэнне аўтарскіх і змежных правоў.
Працы, якія змяшчаюць элементы гвалту ці парнаграфіі або парушаюць дзейснае заканадаўства, здымаюцца з конкурса і не вяртаюцца аўтару.
Арганізатары конкурса не бяруць на сябе адказнасць за пашкоджанне ці страту дасланых прац.
Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права бясплатнага карыстання любымі матэрыяламі, дасланымі на конкурс, з мэтай рэкламы конкурса ў сродках масавай інфармацыі (з захаваннем аўтарскіх правоў). Прадастаўленне прац для ўдзела ў конкурсе азначае, што аўтар згодны з усімі ўмовамі конкурса.
Па заканчэнні конкурса дасланыя працы можна будзе забраць асабіста ці па даверанасці.
Паводле www.goethe.de
Чароўны свет. Дзіцячая паэзія вачыма дзяцеў і моладзі
31.03.2010