Алімпіяда Banks Battle – гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.
Цябе чакаюць:
– бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;
– увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;
– шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;
– знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.
У якасці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД. Унікальнасць алімпіяды заключаецца ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі – бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасці і справядліва ацэньваць якасць кіравання віртуальным банкам.
Пераможцаў Алімпіяды чакаюць каштоўныя прызы і ўзнагароды.
Алімпіяда Banks Battle пройдзе ў 3 раўнды:
Адборачны раўнд (праз Інтэрнет), удзел у якім возьмуць да 500 камандаў. Да ўдзелу будуць дапушчаныя каманды ў складзе 3–4 чалавек, якія зарэгіструюцца на сайце да 16 красавіка 2010 г. Першы раўнд будзе праходзіць з 21 красавіка па 6 мая 2010 г.
Вочныя паўфіналы (11 мая – 31 мая 2010 г.)
У ходзе паўфіналаў, якія адбудуцца ў пяці рэгіянальных цэнтрах Расіі, пройдуць 5 аднадзённых гульняў. У кожным паўфінале возьмуць удзел па 10 камандаў, якія паспяхова прайшлі адборачны Інтэрнэт-раунд.
Супер-фінал, у якім возьмуць удзел 10 лепшых камандаў, пройдзе ў чэрвені бягучага году.
Для ўдзелу ў Banks Battle трэба быць студэнтам 2–6 курсу ці аспірантам і зарэгістраваць каманду з 3–4 чалавек на сайце алімпіяды.
аб спабоніцтве Banks Battle можна даведацца на афіцыйным сайце.
Паводле zebest.info
Міжнародная студэнцкая алімпіяда па кіраванні банкам
01.04.2010