Фонд “Новыя Медыі” у межах міжнароднага праекту “Моладзевая акцыя мультымедыяў” абвесціў конкурс газэтаў «МАМ фармат».
“Моладзевая акцыя мультымедыяў”, скарочана МАМ – гэта праект, які аб’ядноўвае тры краіны – Беларусь, Польшчу ды Украіну, і базуецца на двух электронных парталах: www.mammedia.org і www.elekcyi.org.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца газеты:
• створаныя ды выкладзеныя на партале www.mammedia.org з 1 красавіка да 31 траўня,
• памерам больш за тры старонкі,
• на беларускай альбо рускай мовах (ужыванне дзьвюх моваў таксама дазваляецца).
Адна рэдакцыя можа прапанаваць на конкурс не больш за тры нумары аднаго выдання ці розных выданняў адной рэдакцыі. Змест газэты не мусіць парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў з інтэрнэту, іншых выданняў, якія не належаць рэдакцыі газеты, абавязкова трэба пазначаць першапачатковую крыніцу.
Пасля прагляду ды аналізу ўсіх створаных ды апублікаваных газэтаў на партале www.mammedia.org, журы конкурсу ў складзе беларускіх журналістаў і настаўнікаў вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:
• лепшая газета,
• лепшая беларускамоўная газета,
• лепшая рэдакцыя,
• лепшая ідэя і яе ўвасабленне,
• лепшы дызайн,
• лепшае валоданне рэсурсам
www.mammedia.org,
• лепшы рэпартаж,
• лепшы фотарэпартаж,
• лепшы артыкул,
• лепшае эсэ,
• лепшае фота,
• лепшы мастацкі твор,
• лепшая прэзентацыя школы ў газэце,
• лепшая прэзентацыя населенага пункту (вёскі, аграгарадка, мястэчка, гораду ды інш.).
Усе намінанты атрымаюць у якасці падарункаў флэшкі ці мр3-плэеры, а рэдакцыі, якія будуць адзначаныя ў некалькіх намінацый: абсталяванне для стварэньня, друку ды распаўсюду сваёй газэты.
Лепшыя журналісты і сябры рэдакцыяў конкурсных газетаў будуць запрошаныя на летнія моладзевыя журналісцкія школы, якія пройдуць у Беларусі, Польшчы ды Украіне.
З пытаннямі звяртайцеся да Ганны Ягоравай праз тэл.: +375297737165,
+375296455654 альбо e-mail: egoanna@gmail.com, skype: anou4ka; Паўла Белавуса праз тэл.: +375297828881 альбо e-mail: pavel.belavus@gmail.com,
skype: belavus.pavel.
шая інфармацыя – тут
Паводле рассылкі belngo.info



