“Не шукаючы, не знойдзеш”

19.04.2010

Інтэрактыўная гульня “Не шукаючы, не знойдзеш”

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залах музея, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытанні, якія прапануюць музейныя героі! Экспанаты падкажуць Вам адказы, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцці!
Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Гульня разлічана на школьнікаў сярэдніх – старэйшых класаў, а таксама сямейнага наведвальніка – усіх тых, каму неабыякавая гісторыя, каго цікавіць атмасфера пазнавальнай гульні і жаданне нетрадыцыйна і з карысцю бавіць вольны час.

Працягласць гульні – 1–1.5 гадзіны. Праводзяць гульню музейныя педагогі.


Прымаюцца калектыўныя заяўкі (ад дзесяці чалавек). Падрабязная інфармацыя на сайце музея www. history.museum.by і па тэлефонах (аўторак, чацвер, пятніца, субота, нядзеля – з 11.00 да 19.00, серада – з 12.00 да 20.00):
227–43–22
227–48–27


Кошт квітка на гульню 4000 руб.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12
Музей працуе з 11.00 да 19.00, у сераду – з 12.00 да 20.00, выхадны – панядзелак