Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі

25.04.2010

Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі тэрмінам на 1 год

Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага\ую валантэра з Беларусі тэрмінам на 1 год.
Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, перадусім водных эка-сістэм і зон. Валантэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валантэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.
Валантэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.

Ролі і заданні валянтэра падчас праекта ў датах 20.10.2010–20.10.2011 :
1. Дапамога ў правядзенні мясцовымі аніматарамі\адукатарамі адукацыйных экалагічных праграм у мясцовых навучальных установах. Арганізацыя экалагічных мерапрыемстваў у горадзе і на прыродзе ( экалагічныя экскурсіі) – 40% працоўнага часу валантэра
2. Праца з кампэютарам. Збор і распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы асацыяцыі сярод лакальнага грамадства і міжнародных партнераў – 10% працоўнага часу валантэра
3. Арганізацыя бібліятэкі арганізацыі – класіфікацыя кніг, абнаўленне інвентару і кніжак, выдача кніг наведвальнікам – 10% працоўнага часу валантэра
4. Распаўсюд інфармацыі наконт Еўрапейскай валантэрскай службы (EVS) сярод мясцовай моладзі – 10% працоўнага часу валантэра
5. Стварэнне і аднаўленне педагагічных метадаў, якія дапамогуць больш эфектыўнаму адукацыйнаму працэсу ў галіне экалагічнай асветы – 10%
6. Дапамога ў падрыхтоўцы і арганізацыі міжнародных моладзевых абменаў, анімацыя падчас абменаў – 10% працоўнага часу валантэра
7. Іншая праца выходзячы з патрэб і ідэй валантэра і праекта – 10% працоўнага часу валантэра

Перад тым як працаваць па праграме, валантэр будзе ўведзены ў курс справаў і будзе навучаны асноўным рэчам, неабходным для пачатку працы. Валантэр заўжды будзе атрымоўваць падтрымку і парады з боку супрацоўнікаў асацыяцыі

Патрабаванні да валантэра
-Быць ва ўзросце ад 20 да 26 год 
-Валодаць англійскай  ці французскай мовай
-Быць гатовым\гатовай да незалежнага і аўтаномнага жыцця (Валантэр будзе жыць у 20 хвілінах на ровары ад месца працы у вёсцы з насельніцтвам 300 чалавек)
-Валантэру не абавязкова мець адукацыю ці веды ў галіне экалогіі, але ён\яна павінны быць зацікаўлены ў ахове навакольнага асяроддзя
-Жаданне атрымаць новы жыццёвы, валантэрскі досвед
-Быць гатовым\ай працаваць ў праекце з 20.10.2010 да 20.10.2011

Умовы ўдзелу
Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у Дзеянні". Акцыя 2 “EVS”. Валантэру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовай страхоўкі і візы. Акрамя таго штомесяц валантэру  будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошту квіткоў. Падчас знаходжання на праекце валантэру будзе выдадзены персанальны электра-ровар. Першыя 3 месяцы валантэру будзе дадзена магчымасць прайсці бясплатныя курсы французскай мовы.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку (можна спампаваць тут) і резюмэ ў вольнай форме на англійскай ці французскай мове і даслаць не пазней 10 мая 2010 на паштовую скрыню evsbelarus@gmail.com

Праводле рассылкі EVS