Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.
Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.
У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.
У рамках круглага стала плануецца тры блока выступаў і дыскусій:
1. Асновы адукацыйнай палітыкі (У чым сутнасць Кодэкса Пра адукацыю як інструмента адукацыйнай палітыкі? Наколькі праект кодэкса стварае перадумовы для падвышэння якасці жыцця? У якой ступені гэты дакумент спрыяе падвышэнню якасці бесперапыннай адукацыі?).
2. Падвышэнне даступнасці бесперапыннай адукацыі (Як рэалізуюцца запатрабаванні ў адукацыі разнастайных мэтавых груп (сельскія жыхары, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, прафесійныя супольнасці і інш.)? Наколькі даступная якасная адукацыя?).
3. Падвядзенне вынікаў і абмеркаванне перспектываў.
Круглы стол адбудзецца 5 мая 2010 гады (пачатак: 9.00) у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (Мінск, праспект Газеты «Праўда», 11).
Да ўдзелу запрашаюцца:
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, адукацыйных устаноў, грамадскіх арганізацый і камерцыйных структур, педагагічнай грамадскасці, эксперты сферы адукацыйнай палітыкі, журналісты СМІ, а таксама іншыя зацікаўленыя людзі.
Заяўкі на ўдзел у круглым стале прымаюцца да 3 мая 2010 году па электроннай пошце: aha.info@gmail.com ці факсу +375–17–2699034
Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся:
aha.info@gmail.com, тэл.: +375–17–2699034, +375–29–8509899 Вольга Саевец (каардынатар круглага стала)
Падрабязная інфармацыя: www.adukatar.net
Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі
26.04.2010