EVS запрашае валантэраў у Аўстрыю і Эстонію

30.04.2010

EVS запрашае валантэраў у моладзевыя праекты ў Эстоніі і Аўстрыі ў рамках праграмы Еўрапейскайга Саюза



 1) Праект Еўрапейскай валантэрскай службы, якія адбудуцца 1.10.2010–1.06.2011 ў Таліне (Эстонія)
Праца валантэраў патрэбная ў моладзевых цэнтрах. Кандыдат пры запаўненні заяўкі павінен абраць моладзевы цэнтр ці цэнтры, у якіх ён\яна хацеў бы працаваць:
- Järve Youth Centre (спецыялізуецца на працы з мультымедыя)
- Kopli Youth Centre (спецыялізуецца на музыцы і мастацтве)
- Männiku Youth Centre (спецыялізуецца на мастацтве)
- Моладзевы інфармацыйны цэнтр 
 Больш інфармацыі тут http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=28000109701


Прафайл валантэра
-Быць ва ўзросце ад 18 да 30 год
-Быць здольным працаваць у камандзе
-Жадаць развіваць камунікацыйныя навыкі, атрымоўваць новы досьвед і вучыцца
Умовы ўдзелу Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у Дзеянні".
Акцыя 2 “EVS”. Валантэру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовай страхоўкі і візы. Акрамя таго штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы.

Праезд з Беларусі да Эстоніі і назад будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў. Падчас знаходжання на праекце валантэру першыя месяцы будзе забяспечана бясплатнае вывучэнне эстонскай мовы.
Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запошніць заяўку (можна спампаваць тут) і рэзюме ў вольнай форме на англійскай мове і даслаць не пазней 8 мая 2010 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com


2) Цэнтр Карытас з горада Leonding (Austria) шукае валантэраў на тэрмін 6 месяцаў
пачынаючы з 1.09.2010 да 1.03.2011
Прынцып цэнтра Карітас - гэта "Падтрымка інтэграцыі" падчас працы з людзьмі са спецыяльнымі патрэбамі. Галоўнае дзейнасць цэнтра злучана з падтрымкай і суправаджэннем людзей з абмежаванасцямі ў працэсе іх інтэграцыі ў грамадства. Цэнтр  дапамагае дзецям, малодзі і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі ў атрыманні адукацыі і таксама забяспечывае працоўную інтэграцыю. Заснавальнікам цэнтра з'яўляецца каталіцкая царква, але ў цэнтры знаходзяцца дзеці розных рэлігій і канфесій.
Валянтэр зможа працаваць у двух дэпартаментах цэнтра Карітас. Адзін з іх – гэта стацыянар (дзе жывуць і знаходзяцца людзі з абмежаванасцямі) і другі гэта інтэграцыйны дзіцячы садок разам з цэнтрам пазашкольнай актыўнасці.

Цэнтр Карітас St. Isidor з'яўляецца па сваіх памерах невялікай вёскай са сваёй інфраструктурай, рознымі дэпартаментамі і будынкамі, такімі як амбулаторны цэнтр, 3 школы, жылыя будынкі, касцёл і г.д.
 
Валантэр зможа працаваць з рознымі групамі і персаналам розных будынкаў і такім чынам даведаецца болей пра дзяцей з ментальнымі і фізічнымі абмежаванасцямі, і як можна з імі працаваць.

Дзейнасць валантэра
Стацыянар, дзе жывуць дзеці
-Падтрымка і садзейнічанне ў штодзённых мерапрыемствах
-Дапамога ў забеспячэнні гігіены 
-Дапамога пры прыняцці ежы
-Арганізацыя забаўляльных мерапрыемстваў
-Падтрымка дзяцей ў іх самастойнасці і дасягненні персанальных мэтаў
-Кантакт з дактарамі і медыцынскімі супрацоўнікамі і дапамога ім (непрафесійная)
-Удзел ў сустрэчах персанала

Дзіцячы садок і цэнтр пазашкольнай актыўнасці
-Падтрымка адукатараў і сацыяльных педагогаў у іх дзейнасці
-Дапамога ў арганізацыі падачы ежы, спартыўных мерапрыемстваў, навучання
-Сачыць і забяспечываць догляд за дзецьмі са складанасцямі
-Дапамагаць у выкананні заданняў
-Сачыць за выкарыстаннем матэрыялаў

Прафайл валянтэра
-Быць ва ўзросце ад 18 да 30 год 
-Валодаць нямецкай мова (на размоўным узроўні)
-Валянтэр павінен быць упэўненым у сабе і гібкім, адкрытым і вольным ад страхаў перад людзьмі з абмежаванасцямі.
-Быць здаровым (фізічна і ментальна)
-Быць здольным працаваць у камандзе
-Жадаць развіваць камунікацыйныя навыкі, атрымоўваць валянтэрскі досьвед, развіваць свае сацыяльныя кампетэнцыі

Больш інфармацыі пра дзейнасць у праекце можна прачытаць тут
http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=32000321803

Умовы ўдзелу
Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у Дзеянні". Акцыя 2 “EVS”. Валантэру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовай страхоўкі і візы. Акрамя таго штомесяц валантэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Аўстрыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў. 

Першыя 3 месяцы валянтэру будзе дана магчымасць прайсці бясплатныя курсы нямецкай мовы.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку (можна спампаваць тут) і резюме ў вольнай форме на англійскай мове і даслаць не пазней 10 мая 2010 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com