Курсы беларускай мовы ад ТБМ

03.05.2010

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ладзіць Курсы гутарковай мовы для тых, хто хоча пачаць размаўляць на роднай мове.

Калі вас цікавіць, што яднае беларускую мову і заходнееўрапейскія; калі вы хочаце даведацца, што такое “благо” і што такое “блага”; як вітаюцца і развітваюцца беларусы, ды шмат чаго іншага – ласкава просім на курсы.
Калі вы – малады чалавек, які цікавіцца беларускай мовай, але пакуль не адважыўся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, – запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!

Цікавыя тэсты, пераадоленне бар’ераў, вучоба і практыка – за 10 заняткаў!

Гэтыя бясплатныя курсы праходзяць кожную пятніцу, а 18.30 у “Таварыстве беларускай мовы” (вул. Румянцава, 13).

Першы занятак – 7 траўня (мая).


Паводле http://community.livejournal.com/by_mova/