Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы
Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыклу. Даведка: т.283‑04‑21, 281‑38‑04. *
Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45) прапануе вывучэнне прадметаў па‑беларуску, а таксама выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай, польскай моваў. Даведка: e‑mail: gymn23@minsk.edu.by; т.284‑47‑62, 284‑87‑16.
Гімназіі №28 (пр.Ракасоўскага, 93) прапануе выкладанне ўсіх прадметаў на роднай мове, а таксама паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, а таксама выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы. Даведка: e‑mail: sch2@minsk.edu.by.; т.248‑32‑02, 248‑12‑64.
Гімназія №14 (вул. Васняцова, 10) прапануе паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы і шмат іншага. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў. Даведка: т.295‑01‑33, 295‑21‑31.
СШ №190 (вул.Нiкiфарава, 19) — выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Школа прапануе таксама бясплатную музычную адукацыю і спартыўныя секцыі. Даведка: т. (017) 260‑24‑90; е‑mail:sch190@minsk.edu.by
Школа №60 (вул.Лібкнехта, 82) — навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні. Даведка: 208‑69‑74, 209‑94‑49.
Паводле Нашай Нівы