Моладзевы летнік па традыцыйных рамёствах
Напрыканцы ліпеня ў вёсцы Дунаева адбудзецца міжнародны моладзевы намётавы летнік, падчас якога удзельнікі будуць супольна будаваць печку, праходзіць майстар-класы па рамёствах, дзяліцца сваімі ведамі ці набываць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладдзю з Польшчы і Германіі.
Мова летніку англійская, але валоданне польскай ці нямецкай вітаецца.
Падрыхтоўчы семінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.
Праезд і харчаванне будуць забяспечаныя арганізатарамі.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Беларусі, якую цікавіць тэма традыцыяў і рамесніцтва.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў: alesja.bel@gmail.com i melissolia@gmail.com да 25 мая:
– Імя і прозвішча.
– Якімі традыцыйнымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?
– Які досвед удзелу ў міжнародных летніках маеце?
– Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 мая.
Паводле generation.by
Моладзевы летнік па традыцыйных рамёствах
14.05.2010