У межах адукацыі і асветы моладзі па правах чалавека і студэнтаў МПГ «Студэнцкая Рада» праводзіць 22 і 23 мая заключныя трэнінгі, тэматыкай якіх будзе вывучэнне правоў студэнтаў і методык іх абароны.
Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: treningi.studrada@gmail.com, дзе пазначыць свае імя ды прозвішча, месца навучання, тэлефон, эл.адрас.
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 мая.
З пытаннямі зьвяртайцеся да арганізатараў праз тэл.: +375 29 221 06 97 Aлякcaндpa Дзікaн, + 375 29 3144 375 Яўгeнія Aндpэюк.
Удзельнікі, якія прайшлі адзін з трэнінгаў «Студэнцкай Рады», аўтаматычна запрашаюцца на студэнцкую канферэнцыю, якая пройдзе ў чэрвені гэтага году. Тэмай канферэнцыі будзе студэнцтва і праблемы, з якімі студэнты сутыкаюцца.
Паводле рассылкі belngo.info
Трэнінгі па правах студэнтаў
20.05.2010