Валантэрскі летнік “Фестываль у Забор’і”

27.05.2010

Летнік ладзіцца ў Расонскім раёне ў межах праекта “Развіццё вясковага турызму ў Расонскім раёне”.

Летнік размясціўся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Сіньша” грамадскім аб’яднаннем “БелАЮ” і ГПУ “Экаросы”.

Пражыванне ў экалагічным цэнтры на беразе возера Опціна ў спальніках.
Харчаваннем забяспечваюць арганізатары.

Віды дапамогі: уборка турыстычных стаянак у заказніку, нескладаныя будаўнічыя працы па падрыхтоўцы фестывальных пляцовак, арганізацыйная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні “Фестываля беларускага каня” і “Фестываля вясковага турызму “Заборскі фэст”.

Культурна-забаўляльная праграма – магчымасць вандраваць па заказніку на роварах, байдарках, катанне на конях, заключная экскурсія ў Полацк альбо па выбары.

Летнік працягнецца да 10 чэрвеня.

Пакуль ёсць вольныя месцы!
Кантактныя асобы: Натальля Шыліна schilina@mail.ru, Вольга Хабібуліна, E-mail: olga.khabibulina@gmail.com, Skype: olga.khabibulina.

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны