Фонд Humanity in Action (Польшча) запрашае да ўдзелу ў адукацыйным праекце AKTYWACJA.pl. Мэтай праекту з'яўляецца актывізацыя дзейнасці рэгіянальных супольнясцяў і групаў нацыянальных і этнічных меньшасцяў праз навучанне будучых лідэраў з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Праграма рыхтуе маладых людзей да працы ў галіне правоў нацыянальных і этнічных меньшасцяў.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты з Беларусі, Украіны і Літвы, якія маюць шырокія погляды ды цікавяцца пытаннямі правоў чалавека і грамадзкай дзейнасцю, звязанай з этнічнымі і нацыянальнымі меньшасіцямі, ва ўзросце да 27 год.
Этапы праграмы:
1. Падрыхтоўчы: он-лайн навучанне ў сферы правоў меньшасцяў і кіравання праектамі ў некамерцыйных арганізацыях – ліпень-кастрычнік 2010 году.
2. Навучальны візіт у Варшаву і прадстаўленне найлепшых практыкаў у польскім трэцім сектары ў галіне правоў меньшасцяў – каля 8 дзён у снежні 2010 году.
3. Реалізацыя індывідуальных праектаў – снежань 2010-чэрвень 2011.
Удзел у праекце бясплатны.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на навучальны візыт у Варшаву: пражыванне, праезд, харчаванне.
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 чэрвеня 2010 году.
З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: warsaw@humanityinaction.org
я інфармацыя – на сайце:
http://wiadomosci.ngo.pl/wiadomosci/552825.html?from=rss
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйны праект па правах чалавека
03.06.2010