Вандроўка па Віцебшчыне

04.06.2010

5–6 чэрвеня 2010 году (субота-нядзеля) Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць вандроўку па Віцебшчыне.


Падчас падарожжа ўдзельнікі наведаюць музей Янкі Купалы “Акопы”, музей Змітрака Бядулі у вёсцы Пасадзец, Бярэзінскі біясферны запаведнік, краязнаўчы музей у Лепелі, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншыя цікавыя мясціны.


Падчас падарожжа, якое пройдзе на аўтобусе, будуць арганізаваныя:

• змястоўныя экскурсіі і паведамленні,

• намётавы лагер на беразе возера ці рачулкі,

• трохразовае харчаванне.


Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю ды неабыякавы да беларушчыны.


Каб прыняць удзел, неабходна запісацца па тэлефонах, пазначаных ніжэй, і папярэдне здаць складкі 80 000 рублёў.


Адпраўленне з Магілёва ў 7.00 (Касцерня, плошча Арджанікідзе).


Заезд у Менск. Вяртанне праз Талачын (адтуль ад’язжаюць мінчане) у Магілёў 6 чэрвеня да 23.00.


Кантактныя тэлефоны:

Алег – 388–35–61 (Velcom), 245–64–52 (МТС),

Юрась – 627–19–52 (МТС),

Сяргей – 25–23–53.

Паводле рассылкі belngo.info