Выстава дзіцячга малюнка да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

04.06.2010

Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 8.


Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Неабходна, каб творы былі прысвечаныя Грунвальдзкай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.


У склад журы ўвайшлі Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі.


Працы прымаюцца па адрасе Машэрава, 8.


Апошні тэрмін падачы працаў: 5 ліпеня.


Рэспубліканскі грамадскі арганізацыйны камітэт па святкаваньні 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдзкай (Дубровенскай) Перамогі арганізуе шэраг летніх мерапрыемстваў, звязаных з адзначэньнем гістарычнай даты.


6 ліпеня – асвячэнне харугваў.

9 ліпеня – выстава, прысвечаная Грунвальду ад суполкі “Пагоня”.

15 ліпеня – грамадская святочныя вечарына ў кавярні “Грунвальд”.

З 15 па 18 ліпеня – паездка на Грунвальдзкае поле, дзе адбудзецца рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы з удзелам рыцарскіх клубаў Польшчы, Літвы, Беларусі, Германіі, Італіі ды іншых краінаў.


Па пытаннях удзелу ў падрыхтоўцы і адзначэнні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі звяртайцеся па тэлефонах: (8–029)5513236, (8–029)3352494, альбо праз эл. пошту: dubrouna@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info