Ласкава нагадваем, што да 10 чэрвеня вы маеце магчымасць прапанаваць свае смелыя, творчыя і арыгінальныя ідэі для ўдзелу ў конкурсе адукацыйных праектаў.
Не забываймася аб тым, што кожная задума, народжаная з вашай добрай душы і прафесійнага досведу, ёсць самай каштоўнай пярлінай скарба нашай беларускай будучыні.
Конкурс адукацыйных праектаў накiраваны на грамадзянскую і метадычную адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, моладдзю, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю.
Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калег, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калег, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка і распаўсюд аўтарскіх інавацыйных методык, стварэнне метадычных дапаможнікаў і г.д.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў: 20.06.2010 – 31.12.2010;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31.12.2010;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.
Каб прыняць ўдзелу ў конкурсе, запоўніце анкету, " і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2010@gmail.com Апошні тэрмін падачы праектаў: 10 чэрвеня 2010 года. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info
Шаноўныя калегі!
07.06.2010