Фестываль нефармальнай адукацыі-2010
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусьі і іншых еўрапейскіх краінах.
Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале, панэльнай дыскусіі;
арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;
прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
прэзентацыя арганізацыі;
публікацыя ў часопісе «Адукатар»;
вольны ўдзел.
Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца ў час пленарных паседжанняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестывалю. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў. Матэрыялы для публікацыі неабходна даслаць да 20 жніўня 2010 г. у электронным выглядзе на адрас fest.nfe@gmail.com.
Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі трох тыпаў (неперыядычныя друкаваныя выданні, перыядычныя выданні і электронныя выданні), выдадзеныя на працягу 2008–2010 гг. і прысвечаныя розным аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. працы. Выданні павінны быць заяўленыя на конкурс не пазней за 10 верасня 2010 г. і перададзеныя ў аргкамітэт Фестывалю не пазней за 20 верасня 2010 г. у колькасці 2 асобнікаў. Па пытаннях перадачы выданняў неабходна звязвацца з кіраўніком тэхнічнай групы Фестывалю Вольгай Саявец (кантактныя каардынаты гл. ніжэй).
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі прымаецца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестывалю 8 кастрычніка 2010 г. непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску складае (за адну акрэдытаваную арганізацыю):
– для беларускіх удзельнікаў 35 000 бел. руб.
– для замежных удзельнікаў: з пражываннем 90 еўра, без пражывання 70 еўра.
Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльнага выпуску часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа альбо прэзентацыйнага курса, кава-перапынкі, вячэры 8-га і 9-га кастрычніка. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за дзве асобы ад адной арганізацыі.
Звяртаем вашую ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.
Электронную ФОРМУ ЗАЯЎКІ просім запоўніць як мага раней, але не пазней за 10 верасня 2010 г.
Электронную форму заяўкі можна запоўніць па ссылцы:
https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dHVrZ241UUM2YUxjSzFXMTZIaV9XR1E6MQ
Па пытаннях звяртайцеся: +375 17 269–90–34, +375 29 850–98–99 – Вольга Саявец, fest.nfe@gmail.com
www.adukatar.net
www.dvv-international.by
Фестываль нефармальнай адукацыі-2010
18.06.2010