Адукацыйны візіт у Польшчу

09.07.2010

Польска-Амерыканскі фонд Свабоды, Фундацыя «Барусія», Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езёранскага, Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным візіце ў Польшчу – STUDY TOURS TO POLAND.



Падчас двухтыднёвага візіту, які адбудзецца ўвосень 2010 году, ўдзельнікі пазнаёмяцца зь дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведаюцца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэнуцца з вядомымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прымуць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.



Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 20 ліпеня не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца яе грамадзянамі; маюць высокія паказчыкі паспяховасьці; актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: nabor2010@studytours.pl Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня.



я інфармацыя й форма заяўкі – на сайце: http://www.studytours.pl/ у раздзеле «Студэнты – Набор удзельнікаў".



Паводле рассылкі belngo.info