Да ўвагі аматараў фальклору і архаічных спеваў

25.04.2007

Назва праекту: Фолькава-Чэрвеньска-Tрохнародна •
Aрганізатар: Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA”, вул. Св. Kацярыны 9, 87–100 Tорунь (Pl. Św. Katarzyny 9, 87–100 Toruń); тэл. (+48 56) 655 50 22.
Удзельнікі: моладзь з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі; 24 асобы; 8 ас. з кожнай краіны.
Tэрмін: 19–25 чэрвеня 2007. •
Mесца: „Kачыная Багна” („Kacze Bagno”) што ля Новага Любаўскага Горада (Nowe Miasto Lubawskie), Вармінска-Mазурскае Ваяводства, Польшча. •
Праграма: Заняткі міжнароднай фолькавай і архаічнай песні. Народная музыка і звязаныя з ёй архаічныя песні спрадвеку з’яўляюцца важным аспектам усходняй Еўропы ў такіх раёнах як Балканы, Беларусь, Літва, Украіна, Усходняя Польшча. Гэтыя песні фарміраваліся перад усім на вёсках, і з’яўляюцца цікавай і багатай часткай фальклору, якім варта зацікавіцца і пазнаць яго твар у твар.
Aрхаічны спеў – гэта натуральны, спантанны спосаб эмісіі голасу. Гэтая здольнасць у кожнага чалавека ад пачатку яго жыцця. Tут не патрэбныя ніякія спецыяльныя вакальныя здольнасці ці музычнае веданне. Kаб дабіцца поспеху, хопіць захаплення, энтузіязму, патрэбы добрай гульні, а таксама адкрыцця і прагі супрацоўніцтва з групай.
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTЫKA” запрашае на міжнародныя заняткі архаічнага спеву, фолькaвай песні, якія адбудуцца на працягу 8–13 чэрвеня 2007 г. у „Kачыным Багне” – асяродку культурна-артыстычных ініцыятываў. Гэтае месца ля Новага Любаўскага Горада.
У занятках прымаюць удзел тры васьмiaсабовыя групы нямецкай, беларускай і польскай моладзі.
Mэтай шасцідзённай сустрэчы з’яўляецца:
- інтэграцыя моладзі з трох краін,
- развіццё артыстычных умеласцяў, дзякуючы пазнанню фолькавай і архаічнай песьні краін усходняй і паўднёвай Еўропы,
- паглыбенне ведаў аб музычным фальклёры гэтай зоны.
У праграме між іншымі:
- заняткі аб розных родах фолькавага спеву на некалькіх мовах,
- фальклярыстычныя вечары,
- пошукі гістарычнайі этналагічай інфармацыі,
- а таксама закрыццё заняткаў у форме паказу нованабытых вакальных здольнасцяў у форме канцэрту.
Дадатковыя атракцыі і нагода для міжнароднай інтэграцыі:
- гэта безумоўна супольныя вогнішчы, агляд ваколіцы, аднадзённы байдарачны паход на рацэ Дрвэнца, кулінарныя і культуральныя вечары, падрыхтаваныя ўдзельнікамі з кожнай краіны.
У прыгожа размешчаным месцы закватаравання ўдзельнікі могуць карыстацца залямі ў якіх знаходзяцца спальныя месцы, кухня, пакой для мыцця і вялікая прастора для рэкрэацыі на вольным паветры.
Інфармацыю аб ўдзеле дасылаць да 20 траўня 2007.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся :
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA” вул. Св. Kацярыны 9, 87–100 Tорунь (Pl. Św. Katarzyny 9, 87–100 Toruń); тэл. (+48 56) 655 50 22.
Аліцыя Чаеўская
alucek@poczta.fm