04.09.2010
З моў блізкіх і далёкіх
Доўжыцца серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі" выдавецтва «Радыёла-плюс». Найперш апекваюцца ёю дырэктар выдавецтва пісьменьнік Уладзімір Сіўчыкаў і навуковы рэдактар, вядомы паліглот і педагог Лявон Баршчэўскі. Апошнімі тыднямі да граматык польскай, лацінскай, шведскай, латышскай і англійскай моў дадаліся граматыкі славацкай і нідэрландскай моў. Беларусы атрымліваюць мажлівасьць вывучаць мовы блізкія і далёкія без дапамогі рускай мовы як мовы-пасярэдніцы.