Перапіс-2009: для 60% беларуская мова – родная

08.09.2010

ПЕРАПІС-2009: ДЛЯ 60% БЕЛАРУСКАЯ МОВА – РОДНАЯ


Радыё Свабода

Параўнальна з мінулым перапісам колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Перапіс прайшоў у Беларусі 14–24 кастрычніка 2009 году. Ён каштаваў 21 мільярдаў рублёў.

Трусаў: Ёсць небяспечная тэндэнцыя

У Беларусі пражывае 9,504 мільёны чалавек.
Роднай мовай беларускую назвалі 60% насельніцтва кріаны. Дома на ёй размаўляе 30% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.
Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі рускую.
У краіне жыве 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў:

Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Белстату Алена Кухарэвіч.
У студзені 2010 году старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Уладзімір Зіноўскі агучыў папярэднія дадзеныя. Паводле іх, колькасць гарадскога насельніцтва склала 7,052 млн. чалавек. Колькасць вясковага насельніцтва – 2,437 мілн. чалавек.

2009 супраць 1999

Параўнальна з 1999 годам, калі праводзіўся папярэдні перапіс, колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. У 1999-м годзе доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадскога — 69%.
Мужчын у Беларусі налічваецца 4,423 млн., жанчынаў — 5,066 мільёнаў. На 1000 мужчынаў у Беларусі прыпадала 1145 жанчынаў.
Параўнальна з 1999-м годам колькасць мужчынаў скарацілася на 6,2%, жанчынаў — на 4,9%.