Конкурс Panaboard-майстроў 2010
Прыём заявак да 15 верасня
Кампанія Panasonic разам з «Журналом руководителя управления образованием» і часопісам «Директор школы» запрашае педагогаў Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана паўдзельнічаць у конкурсе метадычных распрацовак па выкарыстанні інтэрактыўных дошак Panaboard у навучанні.
Вопыт леташняга конкурсу Panaboard-майстроў прынёс шмат цікавых ідэй, сустрэч, уражанняў як арганізатарам, так і ўдзельнікам. Найлепшыя працы склалі калекцыю урокаў, даступную цяпер усім настаўнікам, што працуюць з інтэрактыўнымі дошкамі Panaboard. Некаторыя з удзельнікаў конкурсу сталі т'ютарамі Акадэміі Panasonic для настаўнікаў. Школа-пераможца атрымала інтэрактыўную дошку, а найлепшыя выкладчыкі пабывалі ў Японіі.
Сёлета канкурсанты змогуць самастойна размяшчаць матэрыялы на старонцы конкурсу ў Інтэрнэце, а конкурс пройдзе ў два туры. Пасля аналізу дасланых распрацовак, камісія запросіць аўтараў 18 найлепшых прац (па 6 у кожнай намінацыі) у Маскву на Panaboard-вечарыну для правядзення майстар-класаў. Майстар-класы і вызначаць трох настаўнікаў – аўтараў метадычных распрацовак (па гуманітарных, дакладных і натуральна-навуковых дысцыплінах), якія паедуць у Японію. Гэта галоўны прыз конкурсу. Прадстаўнікі найлепшых кампаній, якія ўдзельнічаюць у пастаўках і інсталяцыях інтэрактыўных дошак Panaboard, таксама паўдзельнічаюць у паездцы ў Японію.
Найлепшая школа атрымае новую мадэль інтэрактыўнай дошкі Panaboard-мультытач, на якой адначасова могуць працаваць тры вучні, як маркерам, так і рукой. Т'ютары Акадэміі Panasonic для настаўнікаў, чые слухачы дашлюць найлепшыя працы, будуць адзначаны ўзнагародамі. Як і летась, усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць граматы, фіналісты – каштоўныя прызы і дыпломы. Конкурс, найперш, адрасаваны выкладчыкам, якія працуюць з дошкамі Elite Panaboard. Але, бачачы, наколькі імпэтна настаўнікі, якія не маюць дошак, асвойваюць праграму Elite Panaboard book, было вырашана дапусціць да ўдзелу ўсіх ахвотных, пакінуўшы некаторыя перавагі школам, кабінеты якіх абсталяваны інтэрактыўнымі дошкамі Panasonic. я інфармацыя ў Палажэнні аб конкурсе на сайце www.panasonic.ru/panaboard
Паводле http://www.edu.ru



