Тамара Мацкевіч: самастойнасць школы плюс змена сістэмы

16.09.2010

Тамара Мацкевіч: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання
Радыё Свабода

Тамара Мацкевіч (намесніца старшыні Таварыства Беларускай Школы, Мінск) пра змены ў адукацыі:
Я лічу, што ў сістэме адукацыі найперш трэба было б змяніць сістэму фінансавання. Каб грошы ішлі не на школу, як цяпер, – а за вучнем. Куды бацькі прывядуць сваё дзіця - туды з дзяржаўнага бюджэту пералічваюцца і грошы. Гэта шмат што змяніла б.
Па першае, з'явілася б канкурэнцыя паміж школамі. Школе было б выгадна развіваць адукацыю – а не толькі пісаць паперкі, як цяпер. Прыцягваць, фінансаваць, заахвочваць найлепшых настаўнікаў; укараняць здароўезберагальныя тэхналогіі; практыкаваць бясстрэсавае выхаванне – усё, што магло б прыцягнуць вучняў (адпаведна – грошы) у гэтую школу.
Па другое – бацькі адчулі б адказнасць за адукацыю свайго дзіцяці.
Зразумела, што такая сістэма будзе працаваць пры адной умове: пры ўмове, што школы атрымаюць самастойнасць.
Такім чынам: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання!