Конкурс «Казка для Караткевіча»

20.09.2010

Творы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2010 г.

Конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, праводзіць Беларускі тэатр “Лялька” разам  з газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС).

Удзел могуць прымаць гледачы тэатра “Лялька” ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Юныя пісьменнікі прапануюць увазе журы 1–2 казкі на беларускай мове агульным аб’ёмам не больш за 3 друкаваныя старонкі. Высока адзначаюцца казкі з персанажамі беларускай міфалогіі (цмокам, лесуном, ваўкалакам і інш). Да казак абавязкова прыкладаецца запоўненая анкета ўдзельніка.
Казкі можна прыносіць з сабой і аддаваць дзяжурнаму адміністратару перад пачаткам спектакля альбо дасылаць на адрас: 210026, вул. Пушкіна, д. 2, г. Віцебск, “Беларускі тэатр “Лялька” ці на e-mail info@lialka.vitebsk.net  з пазнакай “на конкурс”.
Творы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2010 г. Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях: малодшай — 5–10 гадоў і старэйшай — 11–16 гадоў. Пераможцы і лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі Беларускага тэатра “Лялька”, газеты “Звязда” і МТС.

Анкета удзельніка:
Імя, прозвішча
Дата нараджэння
Хатні адрас
Кантактныя тэлефоны
Школа, клас