29.09.2010
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з вясёлага і карыснага ўрока, праведзенага Алесяй Чарняўскай у першым класе 23 мінскай гімназіі, разам з апісаннем асноўных гульняў з выкарыстаннем метаду парашута.
Гульні з парашутам: спампаваць (256 Кб)