Фестываль нефармальнай адукацыі-2010

06.10.2010

8–10 кастрычніка у Мінску пройдзе трэці Фестываль нефармальнай адукацыі.
У фэсце паўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадскіх, камерцыйных,  дзяржаўных адукацыйных установаў з Беларусі, Нямеччыны ды іншых краін.
 
Сённяшняя нефармальная адукацыя прапануе разнастайныя праграмы і паслугі: ад курсаў замежных моваў і праграмавання – да навучання ў нядзельных школах і гуртках паводле інтарэсаў.

Фестываль дэманструе нефармальную адукацыю як значны фактар паляпшэння якасці жыцця асобы і грамадства. 
Цягам трох фестывальных дзён адбудуцца прэзентацыі і семінары, майстар-класы і трэнінгі, творчыя конкурсы і дыскусіі.

Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Рау ( пр-т Газеты “Праўда”, 11 ).
Больш пра Фестываль: www.adukatar.net
Дзённік Фестываля: http://fiestyval-nfa.livejournal.com/