Памёр Павел Лойка

23.10.2010

Памёр Павел Лойка

Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі. 

Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца па ягоных падручніках, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.  Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.

Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.

Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр  22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.