Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Праграма Рэйгана-Фасэла – міжнародная праграма абмену, якая дае магчымасць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) у Вашынгтоне для выканання незалежных даследаванняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.
Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць свой досвед, падзяліцца ім са сваімі калегамі, правесці даследаванні і падрыхтаваць публікацыі, пераняць досвед іншых, а таксама наладзіць прафесійныя ўзаемаадносіны ў сетцы барацьбітоў за дэмакратыю ва ўсім свеце.
Усім удзельнікам праграмы прапануецца штомесячная стыпендыя, медычная страхоўка і кампенсацыя выдаткаў на авіяквіткі ў абодва бакі.
Праграма разлічаная на два пяцімесячныя семестры ў год, цягам якіх удзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі. Актывісты змогуць засяродзіцца на стратэгіі і метадах развіцця дэмакратыі ў краінах, якія іх цікавяць, а навукоўцы праводзіць даследаванні для падрыхтоўкі публікацыяў.
Тэрмін восеньскага сэместра: кастрычнік 2011 – люты 2012, вясновага: сакавік – ліпень 2012 г.
Заяўкі можна падаць праз сайт: fellowships.ned.org.
Паведамленне аб выніках адбору будзе дасланае кандыдатам у красавіку 2011 г.
З пытаннямі звяртацца на эл.пошту: fellow-ships@ned.org.
Паводле adukacyja.info