Конкурс міні-праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі

26.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада 2010 г. 

Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў паўдзельнічаць у конкурсе міні-праектаў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія рэалізуюць ідэі старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, скіраваныя на падтрымку вучнёўскай актыўнасці, падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, вырашэнне праблемаў у школе дыі інш.

Час рэалізацыі праектаў: 15 лістапада 2010 г. – 31 студзеня 2011 г. 

Сума падтрымкі: ад 50 да 350 eўра (да 1 500 000 руб)

Тэрмін падачы заявак: да 10 лістапада 2010 г. Пра вынікі будзе паведамлена да 15 лістапада 2010 г. 

Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай рэспублікі.

Форма заяўкі
1.Назва праекта
2. Кіраўнік праекта (імя, прозвішча, кароткая інфармацыя)
3. Арганізацыя, якую прадстаўляе кіраўнік праекта (назва, кароткая інфармацыя)
4. Кантактныя дадзеныя (Email, skype, нумар мабільнага тэлефона з кодам аператара, паштовы адрас)
5. Падрабязнае паэтапавае апісанне рэалізацыі праекта (не больш за палову старонкі)
6. Мэта праекта (3–4 абзацы)
7. Мэтавая група праекта (1 абзац)
8. Мясцовасць, у якой будзе рэалізоўвацца праект
9. Чаканыя вынікі праекта: якую карысць дадзены праект прынясе школьнікам, настаўнікам, мясцовай супольнасці (3–4 абзацы)
10. Падрабязнае апісанне бюджэту