Дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”

26.10.2010

Дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”
27 – 29 кастычніка

27 кастрычніка стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”, прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.

Запрашаем далучыцца ўсіх неабыякавых – прыносьце кнігі (толькі беларускамоўныя!) на кругласуткавы пікет ля ГУМа.

Паводле
arche.by