27.10.2010
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
У межах праграмы па падтрымцы навучання замежных студэнтаў з развіваных краінаў урад Чэхіі дае магчымасць паспрабаваць сябе ў тамэйшых універсітэтах.
Першы год – абавязковае вывучэнне чэскай мовы, а пасля бакалаўрыят ці дактарантура.
Магчыма навучанне на ангельскай мове па наступных кірунках: эканоміка, інфарматыка, сельская гаспадарка.
Каб стаць студэнтам, перш за ўсё трэба падаць заяву ў амбасаду Чэхіі ў краіне пражывання, а пасля паспяхова здаць іспыты.
Прыклады заяваў, падрабязная інфармацыя: www.msmt.cz/international-cooperation-1/government-scholarships-developing-countries?lang=2
Паводле adukacyja.info